unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Галоўчыцы, вёска (Драгічынскі раён)

    Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 15 ст. Да пачатку 15 ст. сяло ў Кобрынскім княстве, з 1519 г. – у Кобрынскім павеце Падляшскага, потым Берасцейскага ваяводстваў ВКЛ. У 1783 г. – цэнтр Галоўчыцкага ключа ў Кобрынскім павеце Берасцейскага ваяводства. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1858 г. – сяло ў Антопальскай воласці Кобрынскага павета, цэнтр сельскай грамады. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Антопальскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Кобрынскім павеце Брэсцкай вобласці. З 1940 г. – у Антопальскім раёне. З 1959 г. – у Драгічынскім раёне. З 03.05.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Галоўчыцкага сельсавета Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Галоўчычы, аграгарадок

        Гл. таксама
    Головчицы, агрогородок (Дрогичинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 09.04.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере