unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вязынка, вёска (Маладзечанскі раён)

    Фальварак Вязынка Мінскага павета да 1815 г. належаў графам Пшаздзецкім, затым панам Замбржыцкім. У 1880–1883 гг. у С. В. Замбржыцкага фальварак арандаваў Д. А. Луцэвіч, бацька паэта Янкі Купалы. З 1920 г. – у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 г. – Польшчы, у Маладзечанскім павеце. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – у Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці, з 1944 г. – Маладзечанскай вобласці. У 1948 г. адкрыты філіял Літаратурнага музея Я. Купалы. З 1960 г. – у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. У 1972 г. пад назвай Вязынка аб' яднаны ў адну вёску былы фальварак, вёскі Верамейкі, Гурнавічы і Сяледчыкі. Вёска стала цэнтрам купалаўскага мемарыяльнага запаведніка "Вязынка".
    Знаходзіцца ў Радашковіцкім сельсавеце Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Верамейкі, вёска (папярэдні загаловак)
    Вязынь, вёска
    Гурнавічы, вёска (папярэдні загаловак)
    Сяледчыкі, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Вязынка, деревня (Молодечненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 25.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере