unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гейштар, Якуб (1827―1897)

    Месца нараджэння: маёнтак Мядэкшы Ковенскага павета (цяпер – Кедайнскі раён, Літва). Палітычны дзеяч, ліберальны публіцыст, мемуарыст. Удзельнік паўстання 1863–1964 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве. Вучыўся ў Віленскім дваранскм інстытутуце, на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта (1944–1848). Як член Ковенскага губернскага камітэта ўдзельнічаў у выпрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. З пачатку 1860-х – адзін з кіраўнікоў памешчыцкай партыі "белых" у Літве і Беларусі. У 1863 г. узначаліў паўстанцкі Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, выступаў супраць К. Каліноўскага і іншых рэвалюцыйных дэмакратаў. У 1863 г. арыштаваны, высланы спачатку ва Уфу, пасля – на катаргу ў Сібір. З 1873 г. – у Варшаве, займаўся антыкварыятам (заклаў антыкварную кнігарню).
    Аўтар "Успамінаў 1857–1865 гадоў" (Вільна, 1913), якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі паўстання 1863–1864.

        Варыянтная форма імя
    Гейштар, Якуб Казімір Станіслаў (1827―1897)
    Гейштар, Якуб Станіслававіч (1827―1897)
    Гейштор, Якуб (1827―1897) (руская мова)
    Гейштор, Якуб Станиславович (1827―1897) (руская мова)

        Гл. таксама
    Gieysztor, Jakób (1827―1897) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 2. — Минск, 1979.
    Сайт Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі (Варшава).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере