unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мінскі кляштар бернардынцаў, комплекс будынкаў

    Помнік архітэктуры барока. Уваходзіў у ансамбль Высокага рынку. Заснаваны ў 1624 г. краснасельскім старостам А. Кянсоўскім. Да 1652 г. узведзены будынкі цаглянага касцёла з кляштарам (знішчаны пажарам у 1656 г., адноўлены ў другой палове 17 ст.). Пасля пажараў 1740 г., 1809 г. і 1835 г. манастырскі комплекс быў рэканструяваны. Цэнтральнае месца ў архітэктурным ансамблі займаў касцёл св. Іосіфа з прыбудаваным да яго брацкім корпусам, а таксама шэраг каменных и драўляных пабудоў (у т. л. – трапезная, школа, шпіталь, стайня, піваварня). У 1864 г. – кляштар ліквідаваны, у 1868 г. – забраны пад царкву св. Кірыла і Мяфодзія. У 1872 г. – памяшканне касцёла прыстасавана пад архіў, з 1992 г. – у ім размяшчаецца Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Архіў-музей літаратуры і мастацтва Беларусі.
    Знаходзіцца ў г. Мінску.

        Варыянтная форма назвы
    Бернардзінскі кляштар, комплекс будынкаў (Мінск, горад)
    Кляштар бернардзінцаў, комплекс будынкаў (Мінск, горад)
    Мінскі Бернардзінскі кляштар, комплекс будынкаў

        Гл. таксама
    Минский монастырь бернардинцев, комплекс зданий (на іншай мове)
    Касцёл Святога Іосіфа (Мінск, горад) (больш вузкае паняцце)

        Крыніцы iнфармацыі
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
    Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере