unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Буянава, вёска (Мёрскі раён)

    У сярэдзіне 19 – пач. 20 ст. – вёска ў Друйскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. – у складзе Крычаўскай сельскай грамады. З лютага да лістапада 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Са студзеня 1919 г. – у складзе БССР. З верасня 1919 г. да мая 1920 г. акупіравана войскамі Польшчы. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, вёска ў Друйскай гмінеДзісенскага павета Навагрудскага ваяводства, з 1922 г. – у Віленскай зямлі, з 1926 г. – у Віленскім ваяводстве. З лістапада 1939 г. – зноў у БССР, са снежня 1939 г. – у Вілейскай вобласці. З кастрычніка 1940 г. – у складзе Жукоўскага сельсавета Мёрскага раёна. З верасня 1944 г. – у Полацкай, са студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай абласцях, з ліпеня 1954 г. – у Дзедзінскім сельсавеце. У 1959 г. – хутар. Са студзеня 1960 г. – у Віцебскай вобласці, 3 26.03.1973 г. – у Перабродскім сельсавеце. У вёсцы ніхто не жыве (2019 г.).
    Знаходзіцца ў Перабродскім сельсавеце Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Буяново, деревня (Миорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 04.05.2020.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 04.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере