unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі)

    Установа адкрыта ў 1840 г. як Горы-Горацкая земляробчая школа (указ Сената аб заснаванні школы выдадзены ў 1836 г.). Мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 г. вышэйшы разрад (2-і) рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 г. ніжэйшы разрад (1-ы) пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут.
    За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863–1864 гг. пераведзены ў Пецярбург. У 1919 г. зноў адноўлены ў Горках пад назвай Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. 5 жніўня 1925 г. Савет Народных Камісараў БССР прыняў пастанову аб зліцці інстытута з Беларускім інстытутам сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (заснаваны ў Мінску ў 1922 г.) і на яго базе ўтворана Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1931 г. акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 г. яны зноў аб'яднаны ў адну навучальную ўстанову – Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 г. перайменаваны ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1995 г. – Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

        Варыянты назвы
    БСГА (Горкі) (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Белорусская сельскохозяйственная академия (Горки) (на іншай мове)
    Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (Горкі) (папярэдні загаловак)
    Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (Горкі) (папярэдні загаловак)
    Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (Горкі) (папярэдні загаловак)
    Горы-Горацкая земляробчая школа (Горкі) (папярэдні загаловак)
    Горы-Горацкі земляробчы інстытут (Горкі) (папярэдні загаловак)
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі) (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере