unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Тахелес", арт-цэнтр (Берлін)

    "Тахелес" – самы вядомы берлінскі сквот (нелегальна занятае, часцей закінутае памяшканне), размешчаны ў цэнтры горада. Будынак пабудаваны ў 1909 г. У пачатку 1980-х гг. дом было вырашана знесці, і былі пачаты выбуховыя работы. У выніку выстаяла толькі адно крыло – шасціпавярховае.
    Афіцыйную назву "Тахелес" руіны набылі ў 1990 г., калі часткова знесены будынак заняла група мастакоў. У перакладзе з ідыш "Тахелес" азначае "адкрыта гаварыць, выказваць камусьці сваё меркаванне". Ужо ў першыя гады заснавання "Тахелес" пад яго дахам аб'ядналіся творчыя людзі з больш чым 30-ці краін свету.
    У цяперашні час "Тахелес" – гэта флігель з прымыкаючай да яго адкрытай тэрыторыяй, будынак звонку і ўнутры размаляваны разнастайнымі графіці, у многіх вокнах адсутнічае шкло. Агульная плошча цэнтра складае 23 600 кв. м., у цэнтры размяшчаецца 70 мастацкіх атэлье. Ён з'яўляецца месцам правядзення адкрытых выставак, усталёвак і тэатральных пастановак.
    "Тахелес" – гэта адна са знакамітасцей "маладзёжнага" Берліна, штогод яго наведваюць каля 400 тысяч чалавек. Уладальнік будынка – банк HSH Nordbank.

        Варыянты назвы
    "Tacheles", Kunsthaus (Берлін) (нямецкая мова)
    Арт-цэнтр "Тахелес" (Берлін)
    Берлінскі арт-цэнтр "Тахелес"
    Дом мастацтва "Tacheles" (Берлін)
    Кунстхаўз "Тахелес" (Берлін)
    "Тахелес", арт-центр (Берлин) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Татальная прастора творчага вэрхалу. Кунстхаўз "Тахелес": нашы дні ў Берліне / І. Свірын // Мастацтва. — 2011. — № 2. — С. 48—51.
    Сайт "РИА Новости".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере