unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Крывіцкае навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны (Нью-Ёрк)

    Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны (КНТ). Існавала ў 1946–1949 гг. у Германіі, у 1949–1976 гг. у ЗША. Заснавана ў 1946 г. у лагеры для перамешчаных асоб у г. Рэгенсбург (Германія). Кіруючы орган – штогадовы з’езд. Мэта – аб’яднаць намаганні вучоных-беларусаў для навуковай працы ў галіне беларусазнаўства. У 1949 г. цэнтр таварыства перанесены ў г. Нью-Ёрк, у 1959 г. яно атрымала правы культурнай і навуковай установы, створаны аддзел у г. Чыкага (ЗША) і Аўстраліі. Пры таварыстве дзейнічалі секцыі: літаратурная (з 1950 г.), мовазнаўчая (з 1951 г.), гістарычная і педагагічная (з 1953 г.). У 1952 г. пры ім заснаваны Інстытут найноўшай гісторыі Беларусі і Прэсавае бюро.
    Таварыства займалася зборам дакументаў, рукапісаў, беларускіх выданняў, якія захоўваліся ў створаным пры ім Беларускім архіве. З 1957 г. уваходзіла ў Беларуска-амерыканскую дапамогу (Нью-Ёрк) і Задзіночанне славянскіх навуковых арганізацый ЗША. Спыніла дзейнасць у 1976 г. у сувязі са смерцю Станкевіча.

        Варыянты назвы
    F. Skoryna Kryvian (Whiteruthenian) Society of Arts and Sciences (Нью-Ёрк) (англійская мова)
    Кривичское научное общество имени Пранциша Скорины (Нью-Йорк) (руская мова)
    Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства імя П. Скарыны (Нью-Ёрк)
    Крывіцкае (Вялікалітоўскае) навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны (Нью-Ёрк)
    Крывіцкае навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны (Рэгенсбург) (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    З гісторыі русіфікацыі Вялікалітвы = On the history of russification of Greatlitvania (Bielarus) / [Я. Станкевіч] ; Крывіцкае (Вялікалітоўскае) навуковае таварыства П. Скарыны. ― New York : The F. Skoryna Kryvian (Whiteruthenian) Society of Arts and Sciences in the U. S., 1967.
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере