unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Эстонія

    У 2-й чвэрці 13 – сярэдзіне 16 стст. тэрыторыя Эстоніі складала частку Лівоніі. У канцы 16 ст. падзелена паміж Швецыяй, Рэччу Паспалітай і Даніяй, у сярэдзіне 17 ст. ўся тэрыторыя пад уладай шведаў. Па Ніштацкаму мірнаму дагавору 1721 г. – у складзе Расіі. З лістапада 1918 г. па чэрвень 1919 г. існавала Эстонская савецкая рэспубліка (Эстляндская працоўная камуна). З 1919 г. – Эстонская рэспубліка. У 1940 г. ўтворана Эстонская ССР і далучана да СССР. У 1990 г. ўтворана Рэспубліка Эстонія, якая з 1991 г. абвясціла незалежнасць. Сталіца – г. Талін. Афіцыйная назва – Эстонская Рэспубліка.
    Знаходзіцца на поўначы Прыбалтыкі, абмываецца Фінскім і Рыжскім залівамі Балтыйскага мора.
    Пад гэтай рубрыкай збіраюцца дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю Эстоніі больш чым за адзін перыяд.

    Дакументы, прысвечаныя гісторыі Эстоніі за канкрэтны перыяд, гл. пад: Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Эстонская Рэспубліка (1990—)

        Гл. таксама
    Эстонія, Рэспубліка (1918—1940)
    Эстонія, Рэспубліка (1990—)
    Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
    Эстония (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Первый географический БЭС. — Санкт-Петербург ; Москва, 2007.
    Большой Российский энциклопедический словарь. — Москва, 2003.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере