unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

ЭНДАМЕТРЫЁЗ

    Паталагічны працэс, які характарызуецца дабраякасным разрастаннем тканкі, марфалагічна і функцыянальна падобнай да слізістай абалонкі цела маткі (эндаметрыю), за межамі яе звычайнага размяшчэння. Па лакалізацыі разлічаюць генітальны і экстрагенітальны эндаметрыёз. Генітальны бывае ўнутраны (напрыклад, эндаметрыёз маткі) і вонкавы (напрыклад, яечнікаў, вонкавых палавых органаў). Экстрагенітальны лакалізуецца ў кішэчніку, мачавым пузыры, нырках, мачаточніках і іншых органах.

    СІНОНІМЫ І ЎМОЎНЫЯ СІНОНІМЫ
        адэнаміёз
        эндаметрыёма
        эндаметрыоідная гетэратопія

    
    ЭКВІВАЛЕНТ НА ІНШАЙ МОВЕ
        ЭНДОМЕТРИОЗ

        КРЫНІЦЫ IНФАРМАЦЫІ
    Большой словарь медицинских терминов. — Москва, 2007.
    Медицинский энциклопедический словарь. — Москва, 2002.
    Малая медицинская энциклопедия. [В 6 т.]. Т. 6. — Москва, 1996.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере