unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бяроза, горад (Брэсцкая вобласць)

    У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1477 г. як вёска Слонімскага, у 1521 г. Кобрынскага паветаў ВКЛ. З 1629 г. – мястэчка. У 1648–1689 гг. пабудаваны Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў (адсюль назва Картуз-Бяроза ці Бяроза-Картузская, якая існавала да 1940 г.). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. у складзе Расіі, мястэчка Пружанскага павета Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерній. З 1921г. – у Польшчы, мястэчка Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – горад, цэнтр раёна ў Брэсцкай вобласці.
    Знаходзіцца на р. Ясельда.

        Варыянтная форма назвы
    Бяроза-Картузская, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Картуз-Бяроза, мястэчка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Береза, город (Брестская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере