unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Баранавічы, горад (Брэсцкая вобласць)

    Вядомы з 1871 г. як пасёлак (па іншых звестках упершыню ўпамінаецца ў 1627 г.). У 1884 г. – мястэчка пад назвай Развадова. Другі пасёлак вакол новай станцыі Баранавічаў Палескай чыгункі атрымаў назву Новыя Баранавічы. У 1890-я гг. пасёлкі зліліся і ўтварылі Баранавічы. з 1919 г. – горад, цэнтр Баранавіцкага павета Мінскай губерні. У 1921 г. – у Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – цэнтр Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці, цэнтр Навамышскага, з 1957 г. – Баранавіцкага раёнаў.
    Цэнтр Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчаны на Баранавіцкай раўніне, у міжрэччы Шчары і яе прытока Мышанкі.

        Варыянтная форма назвы
    Baranowicze, горад (польская мова)
    Новыя Баранавічы, пасёлак (папярэдні загаловак)
    Развадова, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Разводава, мястэчка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Барановичи, город (Брестская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 1. — Минск, 1979.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере