СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Украіна |
У 1-м тыс. да н. э. на поўдні Украіны існавалі Баспорскае, Скіфскае царствы, антычныя гарады-дзяржавы Паўночнага Прычарнамор'я. У 9–12 стст. – у складзе Старажытнарускай дзяржавы. У 12 ст. вылучыліся Кіеўскае, Чарнігаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Валынскае і інш. самастойныя княствы. У 14 в. – пад уладай ВКЛ, Польшчы і інш. У 15 ст. узнікла Крымскае ханства. У 16 ст. – Запарожская Сеч. У 1648–1654 гг. – Левабярэжная Украіна ўвайшла ў склад Расіі. У канцы 18 ст. – Правабярэжная Украіна ў складзе Расійскай імперыі. У 1917–1920 гг. на тэрыторыі Украіны існавалі Украінская народная рэспубліка, Заходне-Украінская народная рэспубліка, Украінская дзяржава. У 1917 г. утворана Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. З 1922 г. УССР у складзе СССР. У 1954 г. далучана Крымская вобласць. З 1991 г. – незалежная дзяржава Украіна (афіцыйная назва). Сталіца – г. Кіеў.
Знаходзіцца на поўдні Усходняй Еўропы, абмываецца Азоўскім і Чорным морамі.
Гл. таксама
Заходне-Украінская Народная Рэспубліка |
Украінская Народная Рэспубліка |
Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка |
Украина (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |