unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Узда, горад (Мінская вобласць)

    Вядома з 1450 г. як двор (памесце) Корсакаў, пазней вёска, якая ўваходзіла ў Мінскі павет Вялікага Княства Літоўскага. З другой палавіны 16 ст. мястэчка, уласнасць Кавячынскіх, Завішаў, Красінскіх. У 1572 г. ва Уздзе быў С. Будны ў сувязі з выданнем Бібліі. У сярэдзіне 18 ст. у складзе Мінскага ваяводства. З 1793 г. у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У лютым – снежні 1918 г. акупіравана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 г. у БССР. У жніўні 1919 г. – ліпені 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. да падпісання Рыжскага мірнага дагавора ў сакавіку 1921 г. акупіравана польскімі войскамі. З сакавіка 1921 г. у БССР. Са жніўня 1923 г. мястэчка Уздзенскай воласці Мінскага павета, з 17 ліпеня 1924 г. цэнтр Уздзенскага раёна Мінскай акругі (да 1930 г.). З 1930 г. у прамым падпарадкаванні БССР. З 20 лютага 1938 г. ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. З 27 верасня 1938 г. – гарадскі пасёлак. Са снежня 1962 г. у Дзяржынскім раёне. З ліпеня 1966 г. зноў цэнтр Уздзенскага раёна. З 1999 г. – горад.
    Цэнтр Уздзенскага раёна Мінскай вобласці, на р. Уздзянка.

        Варыянтная форма назвы
    Вузда, горад

        Гл. таксама
    Узда, город (Минская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 1. (1917—1941). — Минск, 1985.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 1. — Минск, 1979.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 5]. Минская область. В 3 кн. Кн. 3. — Минск, 2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере