unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Тураў, горад (Жыткавіцкі раён)

    Упершыню ўпамінаецца ў "Аповесці мінулых гадоў" пад 980 г. У канцы 1-га тыс. стаў цэнтрам Тураўскага княства. З 1320-х гг. у Вялікім Княстве Літоўскім. З 15 ст. – у складзе Трокскага, у 1565–1566 г. – Пінскага павета Берасцейскага ваяводстваў. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Мозырскага павета Мінскай губерні. З 01.01.1919 г. – у БССР. З 29.08.1919 – у Гомельскай губерні РСФСР. У 1924–1962 гг. – цэнтр Тураўскага раёна Мозырскай акругі (да 1930 г. і ў 1935–1938 гг.), з 1938 г. – гарадскі пасёлак Палескай вобласці. З 1954 г. – у Гомельскай вобласці, з 1962 г. – у Жыткавіцкім раёне. З 2004 г. – горад раённага падпарадкавання.
    Размешчаны на рацэ Прыпяць.

        Гл. таксама
    Туров, город (Житковичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 03.08.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 03.03.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере