unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Масты Правыя, аграгарадок (Мастоўскі раён)

    Упершыню ўпамінаюцца ў 1526 г. пад назвай Масты, калі ўваходзілі ў склад аднайменнага маёнтка. У 1567 г. – дзяржаўнае ўладанне, у Гродзенскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 18 ст. – вёска ў складзе маёнтка Гародна, дзяржаўнае ўладанне. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у Расійскай імперыі, размяшчалася побач з мястэчкам Масты, цэнтрам воласці, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1890 г. – маёнтак Масты, у склад якога ўваходзілі навакольныя пасяленні розных уладальнікаў. Са студзеня 1919 г. – у складзе БССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, у Мастоўскай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у складзе БССР. З кастрычніка 1940 г. – вёска Масты 2, цэнтр Мастоўскага сельсавета ў Мастоўскім раёне Баранавіцкай вобласці. У пасляваенны час вёска Масты 2 перайменавана ў Масты Правыя. З верасня 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. Са снежня 1962 г. – у Шчучынскім, са студзеня 1965 г. – у Мастоўскім раёнах. З 04.05.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр сельсавета Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Масты, вёска (папярэдні загаловак)
    Масты 2, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Мосты Правые, агрогородок (Мостовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2015.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 05.06.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере