unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лісна, вёска (Верхнядзвінскі раён)

    Згадваецца ў шэрагу дакументаў 16 ст. як Ліствіна, Лістня, Ліствены ў якасці цэнтра воласці ў Полацкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губерні. У 1886 г. – у Юхавіцкай воласці Дрысенскага павета. У 1904 г. – у Дабраплёскім сельскім таварыстве Юхавіцкай воласці. З 1924 г. – у БССР, у Малашкаўскім сельсавеце Асвейскага раёна Полацкай акругі (да 1930 г.). З 1926 г. – цэнтр Малашкаўскага сельсавета. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – зноў у Віцебскай абласцях. З 1959 г. – у Малашкаўскім сельсавеце Дрысенскага, з 1962 г. – Верхнядзвінскага раёнаў, з 1966 г. – цэнтр Лісненскага сельсавета. З 1977 г. – у Чапаеўскім сельсавеце. З 2014 г. – у Асвейскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Асвейскім сельсавеце Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Ліствены, вёска (папярэдні загаловак)
    Ліствіна, вёска (папярэдні загаловак)
    Лістня, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Лисно, деревня (Верхнедвинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Аб фарміраванні Ліснянскай воласці ў Полацкім княстве / Клімаў М. В. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі : матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24―25 кастрычніка 2007 г.). ― Полацк, 2009. ― С. 287―294. (1Н//172021(039))
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 12.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере