unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жаўрыд, Павел Аляксеевіч (1889—1939)

    Месца нараджэння: Слуцкі павет Мінскай губерніі. Дзеяч беларускага нацыянальнага руху, журналіст. Скончыў Слуцкую гімназію (1909); вучыўся на юрыдычным факультэце Варшаўскага універсітэта. Ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда 1917 г. У канцы 1920 г. Найвышэйшай радай Беларускай Народнай Рэспублікі прызначаны камісарам Случчыны, уваходзіў у склад Беларускай рады Случчыны. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 г. У 1920-х г. працаваў на розных гаспадарчых пасадах; пасля ў Інстытуце беларускай культуры і рэдакцыі газеты «Звязда». Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Памёр ад хваробы ў лагеры. Рэабілітаваны ў 1988 г.

        Варыянтная форма імя
    Жаврид, Павел Яковлевич (1889—1939) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Беларуская энцыклапедыя. [У 18 т.]. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2001.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере