unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ташкент, горад (Узбекістан)

    Упершыню ўпамінаецца ў кітайскіх хроніках канца 2 – пач. 1 стст. да н. э. пад назвай Юні. У 4–8 стст. называўся Джадж, Чачкент, Чач, Шаш, Шашкент, Бінкент. З 5 ст. у складзе дзяржавы эфталітаў, у сяр. 6 ст. увайшоў у склад Цюркскага каганата. У 8–9 стст. буйны горад Согда. У 9–10 стст. уваходзіў у склад дзяржавы Саманідаў. У канцы 10 – пачатку 13 стст. – у дзяржаве Караханідаў. З 11 ст. называецца Ташкент. У канцы 14 ст. у дзяржаве Тымурыдаў. У другой пал. 16 ст. далучаны да Бухарскага ханства. У пачатку 19 ст. увайшоў у склад Какандскага ханства. У 1856 г. далучаны да Расійскай імперыі, з 1867 г. – цэнтр Туркестанскага генерал-губернатарства і Сырдар'інскай вобласці. З 1918 г. – сталіца Туркестанскай АССР у складзе РСФСР. У 1924 г. увайшоў ва Узбекскую ССР. З 1930 г. – сталіца Узбекской ССР. З 1991 г. – сталіца незалежнага Узбекістана. У 1938–2017 гг. – цэнтр Ташкентскай вобласці.
    Знаходзіцца ў перадгор'ях заходняга Цянь-Шаня, у даліне р. Чырчык.

        Варыянтная форма назвы
    Toshkent, горад (узбекская мова)
    Бінкент, горад (папярэдні загаловак)
    Джадж, горад (папярэдні загаловак)
    Чач, горад (папярэдні загаловак)
    Чачкент, горад (папярэдні загаловак)
    Шаш, горад (папярэдні загаловак)
    Шашкент, горад (папярэдні загаловак)
    Юні, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Ташкент, город (Узбекистан) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 16 (1). — Москва, 2016.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 04.08.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере