unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Кафедра гісторыі Расіі

    Кафедра створана ў БДУ у 1924 г.: Д. А. Жарынову ў якасці эксперымента дазволена выкладаць гісторыю Расіі 19 ст. і гісторыю Расіі эпохі прыгоннай гаспадаркі 17–18 стст. У 1931 г. на педагагічным факультэце замест былой кафедры гісторыі Расіі створана кафедра гісторыі народаў СССР. У 1934 г. арганізаваны гістарычны факультэт. Узнавілася ў поўным аб'ёме выкладанне гісторыі Расіі, хоць напачатку асобная кафедра не была створана. У справаздачы БДУ за 1936/1937 навучальны год называецца кафедра гісторыі СССР і БССР. Пазней яна падзелена на дзве – гісторыі народаў СССР і гісторыі БССР (толькі на кароткі час). У 1958 г. створана асобная кафедра гісторыі БССР. У 1974 г. кафедра гісторыі СССР падзелена на кафедру гісторыі СССР дасавецкага перыяду і кафедру гісторыі СССР эпохі сацыялізму. У 1991 г. кафедра гісторыі СССР дасавецкага перыяду стала называцца кафедрай расійскай гісторыі, а з 1992 г. – расійскай і славянскай гісторыі (са старажытнейшых часоў да пачатку 20 ст.). У 1998 г. кафедра расійскай і славянскай гісторыі падзелена на кафедру гісторыі Расіі і кафедру гісторыі паўднёвых і заходніх славян.
    Знаходзіцца ў складзе гістарычнага факультэта (інфарм. на 2011 г.).

        Варыянты назвы
    БДУ (Мінск). Кафедра гісторыі Расіі (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Кафедра гісторыі народаў СССР Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск) (папярэдні загаловак)
    Кафедра гісторыі Расіі БДУ (Мінск)
    Кафедра гісторыі СССР Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск) (папярэдні загаловак)
    Кафедра гісторыі СССР дасавецкага перыяду Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск) (папярэдні загаловак)
    Кафедра гісторыі СССР і БССР Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск) (папярэдні загаловак)
    Кафедра расійскай гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск) (папярэдні загаловак)
    Кафедра расійскай і славянскай гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Белорусский государственный университет (Минск). Кафедра истории России (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Кафедра гісторыі Расіі: заўсёды ў складзе БДУ і гістарычнага факультэта / А. Яноўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 8. — С. 14 — 23. (3ОК6078)
    Сайт гістарычнага факультэта БДУ.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере