unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Галубічы, аграгарадок (Глыбоцкі раён)

    Галубічы ўпамінаюцца ў 1431 г. як уладанне полацкага баярына Я. Корсакавіча. У 16 ст. – цэнтр маёнтка ў Полацкім ваяводстве ВКЛ, уласнасць Корсакаў (да 18 ст.). Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. У 2-й пал. 19 ст. – пач. 20 ст. мястэчка ў Пліскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Глыбоцкім павеце Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета ў Пліскім раёне. У маі 1943 г. і маі – чэрвені 1944 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску. Пасля вайны Галубічы адноўлены. З 1962 г. – у Глыбоцкім раёне. У 2009 г. вёска атрымала статус аграгарадка.
    Цэнтр сельсавета Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Голубичи, агрогородок (Глубокский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1977.
    Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь. Даныя паводле стану на 18.09.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере