unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Данілавічы, аграгарадок (Веткаўскі раён)

    Першыя пісьмовыя звесткі аб вёсцы адносяцца да 14 ст. (па другіх крыніцах – да першай трэці 15 ст.), калі яна ўваходзіла ў Чарнігаўскае княства. У 1483 г. упамінаецца як сяло ў ВКЛ, з 1492 г. – уладанне А. Багданавай, у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр староства ў Рэчыцкім павеце. У 1909 г. у Пакалюбіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Са снежня 1926 г. – цэнтр Данілавіцкага сельсавета Гомельскага, з лютага 1931 г. – Веткаўскага, са снежня 1962 г. – Гомельскага, са студзеня 1965 г. – Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да ліпеня 1930 г.) акругі, са студзеня 1938 г. – Гомельскай вобласці. Са студзеня 2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Данілавіцкага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

        Гл. таксама
    Даниловичи, агрогородок (Ветковский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Агрофирма имени Лебедева / Владимир Тейкин. ― Минск, 2009. (1Н//185428(039))
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 22.10.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере