unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Калышкі, вёска (Лёзненскі раён)

    У 19 ст. – мястэчка ў Веляшковіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. са жніўня 1924 г. – вёска, цэнтр Калышкаўскага сельсавета Лёзненскага раёна Віцебскай акругі (да 26.07.1930 г.). З 1926 г. – цэнтр Калышкаўскага нацыянальнага яўрэйскага сельсавета (да 1935 г.). Побач быў хутар Калышкі. З лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1939 г. у вёску сселены жыхары вёсак Будзёнкі, Жаўнеры, Караніхі, Мятлюхі. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска спалена карнікамі (у верасні 1942 г.).З ліпеня 1954 г. – у Яськаўшчынскім сельсавеце Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.
    Размешчана на р. Сухая Паляніца.

        Гл. таксама
    Колышки, деревня (Лиозненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 21.05.2020.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 21.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере