unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Макоўскі, Тамаш (картограф ; 1562 ці 1575—1630)

    Месца нараджэння: Польшча. Польскі і беларускі гравёр, картограф, друкар. У 1600–1611 г. – на службе ў князя М. К. Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы. Выгравіраваў першую дакладную карту Вялікага Княства Літоўскага, да якой склаў тлумачальны тэкст, уключыўшы важнейшыя звесткі пра Беларусь (захоўваецца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта). Выкарыстоўваў стылістыку маньерызму і барока; звяртаўся да новага для яго часу віду мастацтва – гравюры на метале.
    Аўтар медзярытаў да кнігі "Пэрэгрынацыя, альбо Паломніцтва ў Святую зямлю" Радзівіла; відаў гарадоў Вільні, Клецка, Коўна, Трокаў, Гродна, Нясвіжа, Масквы. Стварыў некалькі гравюр пра падзеі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1609–1618).

        Гл. таксама
    Makowski, Tomasz (картограф ; 1562 ці 1575—1630) (польская мова)
    Маковский, Тамаш (картограф ; 1562 или 1575—1630) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере