unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Заронава, аграгарадок (Віцебскі раён)

    У 1533 г. вядома як Заронаўская зямля, царкоўная ўласнасць у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1594 г. – у складзе маёнтка Субачы. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 г. – Полацкай, з 1796 г. – Беларускай, з 1802 г. – Віцебскай губерняў. У 1883 г. – цэнтр маёнтка, у складзе якого фальваркі Старое Заронава і Новае Заронава. У пачатку 20 ст. – вёска ў Жаробыцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. З сакавіка 1924 г. – у БССР. Са жніўня 1924 г. – цэнтр Заронаўскага сельсавета Лосвідскага, з кастрычніка 1924 г. – Кузняцоўскага, з сакавіка 1927 г. – Віцебскага раёнаў Віцебскай акругі (да 26.07.1930.), з лютага 1931 г. – Сіроцінскага, з ліпеня 1937 г. – Віцебскага раёнаў. У 1940 г. у вёску пераселены жыхары населеных пунктаў Гарадзішча, Замосце, Кухары, Прудзіны. З 2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Заронаўскага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Зароново, агрогородок (Витебский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 30.07.2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў и даных РБ. Дата звароту: 30.07.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере