unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Зубелевічы, вёска (Ляхавіцкі раён)

    У 1760 г. Зубелевічы – фальварак і вёска маёнтка Ляхавічы (Ляхавіцкага графства) у Навагрудскім павеце Рэчы Паспалітай. У 1775–1790 гг. вёска і фальварак у складзе дзяржаўнага староства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. – у Слуцкім паветах Мінскай губерні. У 1897 г. у Ляхавіцкай воласці. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска ў Ляхавіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, са студзеня 1940 г. – у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці. З кастрычніка 1940 г. – у Падлескім сельсавеце. Са студзеня 1954 г. у Брэсцкай вобласці. З ліпеня 1972 г. сельсавет перайменаваны ў Жарабковіцкі, з мая 1981 г. – адноўлены. У 1972 г. вёска аб'яднана з засценкам Зубелевічы у адзін населены пункт.
    Знаходзіцца ў Падлескім сельсавеце Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Засценак Зубелевічы, вёска (папярэдні загаловак)
    Зубелевічы, засценак (папярэдні загаловак)
    Зубялевічы, вёска

        Гл. таксама
    Зубелевичи, деревня (Ляховичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 27.05.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере