unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Афганістан

    У старажытнасці тэрыторыя Афганістана ўваходзіла ў склад Бактрыі, дзяржаў Ахменідаў, Аляксандра Македонскага, Селеўкідаў, Грэка-Бактрыйскага, Кушанскага царстваў, дзяржавы Сасанідаў і інш. У 7–8 стст. яго большая частка заваявана арабамі. У 10 ст. Афганістан увайшоў у дзяржаву Газневідаў, у сярэдзіне 12 ст. – Гурыдаў. У 13 ст. падвергся нашэсцю манголаў, яго паследствы паступова пераадольваліся ў дзяржаве Куртаў і пры Цімурыдах. У 16 ст. заваяваны Вялікімі Маголамі і Сефевідамі. З 16 ст. узнікаюць дзяржаўныя ўтварэнні на чале з мясцовымі дынастыямі. Пасля распаду дзяржавы Надзір-шаха быў аб'яднаны ў Дуранійскай дзяржаве, якая існавала да 1818 г. Адносна цэнтралізаваная дзяржава склалася ў канцы 19 – пач. 20 стст. У 1919 г. Афганістан становіцца незалежнай дзяржавай. У 1973 г. абвешчана Рэспубліка Афганістан. У 1978 г. краіна была аб'яўлена Дэмакратычнай Рэспублікай Афганістан (ДРА). З 1992 г. да 2001 г. афіцыйная назва дзяржавы – Ісламская Дзяржава Афганістан, у сучасны момант – Ісламская Рэспубліка Афганістан. Сталіца – г. Кабул.
    Знаходзіцца ў Паўднёва-Заходняй Азіі.

    Дакументы, прысвечаныя гісторыі Афганістана за канкрэтны перыяд, гл. пад: Бактрыя, Дуранійская дзяржава, Селеўкідаў дзяржава, Сасанідаў дзяржава, Грэка-Бактрыйскае царства, Кушанскае царства, Сефевідаў дзяржава

        Варыянтная форма назвы
    Afghanistan (англійская мова)
    Ісламская Дзяржава Афганістан
    Ісламская Рэспубліка Афганістан
    Пераходная Ісламская Дзяржава Афганістан
    Рэспубліка Афганістан

        Гл. таксама
    Афганистан (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 2. — Москва, 2006.
    Большой энциклопедический словарь. — Москва, 2003.
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 4. — Москва, 2006.
    Все страны и территории мира. — Екатеринбург ; Москва, 2009.
    Всемирная история : энциклопедия. — Москва, 2003.
    Сайт "Большая российская энциклопедия". Дата звароту: 28.02.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере