unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Шнейдэрман, Марк Эмануілавіч (дырыжор ; 1898—1981)

    Месца нараджэння: г. Жытомір (Украіна). Беларускі дырыжор, кампазітар і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1940).
    Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1930). У 1935–1947 гг. (з перапынкамі) дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Кіраваў пастаноўкамі опер беларускіх кампазітараў на Беларускім радыё (у 1944 і 1947 гг.). У 1947–1957 гг. мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускай філармоніі. У 1936–1971 гг. (з перапынкамі) выкладчык Беларускай кансерваторыі.
    Аўтар твораў для фартэпіяна з аркестрам, для аркестра беларускіх народных інструментаў, апрацовак беларускіх народных песень.

        Гл. таксама
    Шнейдерман, Марк Эммануилович (дирижер ; 1898—1981) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере