unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бакач, Пётр (каля 1910— )

    Грамадска-культурны дзеяч беларускай эміграцыі ў Чэхіі і Германіі, філолаг, публіцыст, даследчык гісторыі беларускай літаратуры. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі; скончыў Карлаў універсітэт (Прага). У час Другой сусветнай вайны узначаліў берлінскі філіял Беларускага камітэта самапомачы, працаваў у беларускім аддзеле міністэрства прапаганды. Пасля капітуляцыі Германіі арыштаваны савецкімі органамі ў Берліне, высланы ў магаданскі лагер. Пасля смерці Сталіна быў вызвалены, у Беларусь не вярнуўся.
    Аўтар "Падручніка нямецкага языка для Беларусаў", артыкулаў у часопісах "Іскры Скарыны" (Прага) і "Рэха" (Парыж).

        Варыянтная форма імя
    Bakač, Petr (каля 1910— ) (чэшская мова)
    Bakac, Petr (каля 1910— )

        Крыніцы iнфармацыі
    Падручнік нямецкага языка для Беларусаў. ― Бэрлін, 1941.
    Michal Zabejda-Sumicky a jeho domov / P. Bakac, J. Lisec. ― Praha, 1940.
    Электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Чэшская Рэспублікі. Дата звароту: 19.09.2018.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 19.09.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере