unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кунцэвіч, Соф'я Адамаўна (1924—2012)

    Месца нараджэння: в. Варонаўшчына Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Бібліятэказнавец. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, медыцынская сястра, якая вынесла на сваіх плячах з поля бою каля двухсот параненых. Прымала ўдзел у баях за вызваленне Паўночнага Каўказа, Украіны, Малдавіі, дайшла да Берліна. Узнагароджана Ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, Ордэнам Чырвонай Зоркі, Ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені і інш. У 1981 г. уручаны залаты медаль Флорэнс Найтынгейл – вышэйшая ўзнагарода Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Дэмабілізавана ў 1946 г. у званні лейтэнанта медыцынскай службы.
    У 1951 г. скончыла бібліятэчны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1951–1958 гг. – загадчыца аддзела камплектавання бібліятэкі Акадэміі навук БССР. У 1958–1961 гг. – дырэктар Рэспубліканскай медыцынскай бібліятэкі. У 1961–1963 гг. – старэйшы бібліёграф НДІ траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1963–1988 гг. – дырэктар бібліятэкі Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.

        Гл. таксама
    Кунцевич, Софья Адамовна (1924—2012) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Медицинские сестры Беларуси, награжденные медалью Флоренс Найтингейл. — Минск, 2001.
    Да 60-годдзя вызвалення Беларусі і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 7. — С. 17.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта (Мінск). Дата звароту: 15.03.2021.
    Сайт газеты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта "Тэхнолаг". Дата звароту: 15.03.2021.
    Сайт "Военно-медицинский музей" Музея медыцыны Расіі і ваенна-медыцынскай службы (Санкт-Пецярбург). Гады жыцця: 1924–2012. Дата звароту: 15.03.2021.
    Сайт "Sites.google.com". Дата звароту: 15.03.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере