unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ляцкі, Яўген Аляксандравіч (1868—1942)

    Нарадзіўся ў Мінску. Гісторык літаратуры, празаік, паэт, літаратурны крытык, фалькларыст, этнограф, літаратуразнавец. Статскі саветнік. З 1917 г. у эміграцыі, з 1922 г. жыў у Празе. Член пражскага Саюза рускіх пісьменнікаў і журналістаў. Прафесар рускай мовы і літаратуры Карлава ўніверсітэта, ганаровы доктар Белградскага ўніверсітэта.
    Навуковыя інтарэсы: рускі і беларускі фальклор; народная міфалогія; літаратура XVIII ст.; творчасць М. Гогаля, В. Бялінскага, І. Ганчарова, М. Чарнышэўскага, Л. Талстога; папулярызацыя рускай культуры і літаратуры ў славянскіх краінах. Пісаў на нямецкай, польскай, сербскай і чэшскай мовах.
    Карыстаўся псеўданімамі: Е. Л.; Евг. Л.; Л.; Л-ій, Е.; Л-ій, Евг.; Е-г Л.; Л..., Евг.; E. L.

        Варыянтная форма імя
    Lâckij, Evgenij Aleksandrovič (1868—1942)
    Ljackij , Jevgenij Alexandrovič (1868—1942) (чэшская мова)

        Гл. таксама
    Ляцкий, Евгений Александрович (1868—1942) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. – Мінск, 1999.
    Беларускі фальклор : энцыклапедыя. Т. 2. ― Мінск, 2006.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. Т. 4. – Мінск, 1994.
    Слоўнiк беларускiх псеўданiмаў i крыштанiмаў (XVI-XX ст.ст.) / Янка Саламевіч. ― Мінск, 1983.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. – Мінск, 1986.
    Сайт "Свет імёнаў".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере