unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мінская вышэйшая духоўная семінарыя імя Усяленскіх Вучыцеляў і Свяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златавуста (вёска Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць)

    Гістарычныя карані Мінскай духоўнай семінарыі звязаны з двумя духоўнымі школамі: Духоўнай семінарыяй, заснаванай у Слуцку ў 1785 г. У 1789 г. польскія ўлады закрылі семінарыю. У 1793 г. зноў адкрыта. У 1840 г. пераведзена са Слуцка ў Мінск – стала Мінскай не толькі па тытулу епархіі, але і па месцы знаходжання. У 1918 г. дзейнасць семінарыі спынена. Таксама – з Літоўскай Духоўнай семінарыяй, заснаванай пры Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры ў 1828 г. (у 1845 г. была пераўтворана ў Духоўное вучылішча). Пасля закрыцця ў 1918 г. Мінская духоўная семінарыя адрадзіла сваю дзейнасць у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры ў 1946 г. і была зноў закрыта у 1963 г. В 1989 г. Мінская духоўная семінарыя зноў адкрылася ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. У 1991 г. семінарыя набыла статус вышэйшай навучальнай установы з пяцігадовым тэрмінам навучання.

        Варыянты назвы
    Мінская вышэйшая духоўная семінарыя (вёска Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць)
    Мінская духоўная семінарыя (вёска Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць)

        Гл. таксама
    Минская высшая духовная семинария имени Вселенских Учителей и Святителей Василия Великого, Григория Богослова и Иоанна Златоуста (деревня Жировичи, Слонимский район, Гродненская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. – Мн., 2000. — С. 423.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. – Мн., 1999. — С. 177.
    Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. – Мн., 2001. — С. 205.
    15 верасня – 220 год з часу адкрыцця Мінскай вышэйшай духоўнай семінарыі // Новыя кнігі: Па старонках беларускага друку. — 2005. — № 5. — С. 21—24. (3ОК1539)
    Официальный сайт Белорусской Православной Церкви.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере