unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Скоп'е, горад (Паўночная Македонія, дзяржава)

    Закладзены ілірыйцамі як Скупі, вядомы з часоў Рымскай імперыі. Разбураны землятрусам у 518 г., адноўлены. Годам заснавання лічыцца 518 г. Уваходзіў у склад Візантыйскай імперыі. З 1346 г. – сталіца Сербіі. У 1392–1913 гг. – у складзе Асманскай імперыі (перайменаваны ва Ускюб (Ускюп)). У 1913 г. адышоў да каралеўства Сербія пад назвай Скопле (Скоплье; серб. Скопље). У верасні – лістападзе 1944 – сталіца прагерманскай т. н. Незалежнай дзяржавы Македонія. Пасля вызвалення (да снежня 1945 г.) – сталіца Федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі Македонія. З 1946 г. да 1963 г. – сталіца Народнай Рэспублікі Македонія ў складзе ФНРЮ, у 1963–1991 гг. – сталіца Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе СФРЮ. У 1991 г. – сталіца незалежнай Рэспублікі Македонія (са снежня 2019 – Паўночная Македонія).
    Размешчаны на поўначы краіны, на р. Вардар.

        Варыянтная форма назвы
    Скопје, горад (македонская мова)
    Скопле, горад (папярэдні загаловак)
    Скоплье, горад (папярэдні загаловак)
    Скопље, горад (сербская мова)
    Ускюб, горад (папярэдні загаловак)
    Ускюп, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Скопье, город (Северная Македония, государство) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 15 (1). — Москва, 2015.
    Сайт "Большая российская энциклопедия ". Дата звароту: 18.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере