СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гродна, горад) |
Твор архітэктуры гатычна-рэнесанснага стылю з элементамі абарончага дойлідства. Першы драўляны храм быў заснаваны князем літоўскім Вітаўтам ў 1389 г. У 1494 г. узведзены новы мураваны храм, у 1551 г. – рэканструяваны каралевай Бонай. Польскія гісторыкі прыпісваюць будаўніцтва храма каралю Стэфану Баторыю ў 1584–1587 гг. Архітэктары: А. Дзігрэп, Я. М. Бернардоні. Неаднаразова перабудоўваўся пасля пажараў 1753, 1782 гг. У 1804 г. перададзены пад праваслаўную царкву і ў 1807 г. асвячоны ў імя Святой Сафіі. У 1896–1899 гг. перабудаваны ў руска-візантыйскім стылі (архітэктар М. Чагін) пад кафедральны Сафійскі сабор. У 1919 г. храм вернуты католікам. Перабудаваны ў 1923 г. архітэктарамі В. Генебергам і ў 1935 г. А. Сасноўскім, якія зноў надалі храму рысы раманска-гатычнага стылю. У 1961 г. – узарваны.
Знаходзіўся ў Гродна.
Варыянтная форма назвы
Гродзенскі фарны касцёл |
Касцёл Прачыстай Маці Боскай (Гродна, горад) |
Кафедральны сабор у імя Святой Сафіі (Гродна, горад) (папярэдні загаловак) |
Кафедральны Сафійскі сабор (Гродна, горад) (папярэдні загаловак) |
Сафійскі Кафедральны сабор (Гродна, горад) (папярэдні загаловак) |
Сафійскі сабор (Гродна, горад) (папярэдні загаловак) |
Свята-Сафійскі сабор (Гродна, горад) (папярэдні загаловак) |
Фара Вітаўта, касцёл (Гродна, горад) |
Царква ў імя Святой Сафіі (Гродна, горад) (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Костел Наисвятейшей Девы Марии (Гродно, город) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |