unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нацыянальны музей у Кракаве

    Нацыянальны музей у Кракаве (пол. Muzeum Narodowe w Krakowie) – музей мастацтва, заснаваны ў 1879 г. рашэннем гарадскога савета г. Кракава (галоўны будынак пабудаваны ў 1936-1950 гг.). Будынак быў цалкам скончаны ў 1990 г.
    Да кракаўскага нацыянальнага музея належаць, акрамя галоўнага будынка, наступныя філіялы (інфарм. на 2010 г.):
    Галерэя польскага мастацтва XIX стагоддзя ў кракаўскіх суконных радах (пол. Galeria Sztuki Polskiej XIX wieku w Sukiennicach),
    Музей Эмерыка Гутэн-Чапскага (пол. Muzeum Emeryka Hutten-Czapskiego),
    Музей Яна Матэйкі (пол. Dom Jana Matejk),
    Музей Станіслава Выспянскага (пол. Muzeum Stanisława Wyspiańskiego),
    Музей Чартарыйскіх (пол. Muzeum Czartoryskich),
    Бібліятэка Чартарыйскіх (пол. Biblioteka Czartoryskich),
    Музей Караля Шыманоўскага ў г. Закапанэ (пол. Muzeum Karola Szymanowskiego w Zakopanem),
    Музей Юзэфа Мехофера (пол. Muzeum Józefa Mehoffera),
    Палац біскупа Эразма Цёлака (пол. Pałac biskupi Erazma Ciołka).

        Варыянты назвы
    National Museum in Cracow (англійская мова)
    Национальный музей в Кракове (руская мова)

        Гл. таксама
    Muzeum Narodowe w Krakowie (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Gallery "Orthodox art of the old Polish Republic" : guidebook / Bronisława Gumińska. ― Cracow, 2008. (1И//129394(039)
    Сайт "Dariatour.ru".
    Сайт Нацыянальнага музея ў Кракаве.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Большая советская энциклопедия (Артыкул "Национальный музей (Muzeum Narodowe) в Кракове").

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере