unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Askenazy, Szymon (1866—1935) (польская мова)

    Польскі гісторык, палітык, дыпламат яўрэйскага паходжання. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1887), вывучаў гісторыю ў Гётынгенскім універсітэце, дзе атрымаў доктарскую ступень (1894). У 1897–1914 гг. – у Львоўскім універсітэце (з 1902 г. – прафесар). Сапраўдны член Кракаўскай акадэміі навук (з 1910; член-карэспандэнт з 1907). У 1920–1923 гг. – прадстаўнік Польшчы ў Лізе нацый. З 1927 г. – прафесар у Варшаўскім універсітэце.
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: гісторыя Польшчы канца 18 – пачатку 19 стст.; праблемы нацыянальна-палітычнага развіцця Польшчы першай трэці 19 ст.; польскае пытанне ў міжнароднай палітыцы 19 ст. і інш.

        Варыянтная форма імя
    Askenazy, Szymon Zelman (1866—1935) (польская мова)

        Гл. таксама
    Аскенази, Шимон (1866—1935) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Gdańsk a Polska / Szymon Askenazy. ― Warszawa, [1923]. (13РК29507(026))
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 2. — Москва, 2005. (Дата нараджэння: "28.12.1865 (9.01.1866), по другим данным – 23.12.1865 (04.01.1866)".)
    Российская еврейская энциклопедия. Т. 1. — Москва, 1994.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 22.03.2023.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 22.03.2023.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 22.03.2023.
    Сайт "ЕжеВики". Дата звароту: 22.03.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере