unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Слонім, горад (Гродзенская вобласць)

    Узнік у 11 ст. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 г. як Услонім (у 1255 г. Вслонім). У 1254 г. уваходзіў у Галіцка-Валынскае княства. З 2-й пал. 13 ст. – у Вялікім Княстве Літоўскім. З канца 13 ст. быў замак, вакол якога рос горад. У 1413 г. – у Трокскім ваяводстве. У 1531 г.– атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, цэнтр Слонімскай губерні, з 1797 г. – у Літоўскай, з 1801 г.– у Гродзенскай губерні, цэнтр Слонімскага павета. З 1921–1939 гг. – у Польшчы, павятовы цэнтр Навагрудскага ваяводства, з 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – цэнтр Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1963 г. – горад абласнога падпарадкавання.
    Знаходзіцца на р. Шчара пры ўпадзенні ў яе р. Іса.

        Варыянтная форма назвы
    Вслонім, горад (папярэдні загаловак)
    Услонім, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Слоним, город (Гродненская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере