unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Пралетарыят", інтэрнацыянальная сацыяльна-рэвалюцыйная партыя (1882—1886)

    "Пралетарыят" – агульная назва для трох польскіх партый, якія дзейнічалі на тэрыторыі Расійскай імперыі ў канцы XIX – пачатку XX ст.
    Партыя "Пралетарыят" упершыню заснавана ў 1882 г. Л. Варыньскім, які аб'яднаў у Варшаве шэраг сацыялістычных кружкоў і стварыў Рабочы камітэт. Ставіла пытанне аб сацыялістычнай дзяржаве і аграмаджэнні сродкаў вытворчасці, прызывала пралетарыят разгарнуць барацьбу за сацыялізм, абвяшчала пралетарскі інтэрнацыяналізм. Разам з тым праграма змяшчала шэраг анархісцкіх патрабаванняў. На з'ездзе ў Вільні (1883) да "Пралетарыяту" далучыліся і іншыя польскія сацыялістычныя гурткі Варшавы, Вільні, Масквы, Пецярбурга, Кіева, Адэсы і быў абраны Цэнтральны Камітэт. У 1884 г. "Пралетарыят" заключыў саюз з "Народнай воляй" і прызнаў вышэйшай формай барацьбы з самадзяржаўем эканамічны і палітычны тэрор. У ліпені 1886 г. разгромлена, яе кіраўнікі пакараны смерцю.

        Варыянты назвы
    Międzynarodowa Socjalno-Rewolucyjna Partia "Proletariat" (1882—1886) (польская мова)
    "Proletariat", międzynarodowa Socjalno-Rewolucyjna Partia (1882—1886) (польская мова)
    Вялікі Пралетарыят (1882—1886)
    Інтэрнацыянальная сацыяльна-рэвалюцыйная партыя "Пралетарыят" (1882—1886)
    Палітычная партыя "Пралетарыят" (1882—1886)
    Першы Пралетарыят
    "Пралетарыят", польская сацыялістычная партыя (1900–1909) (наступны загаловак)

        Гл. таксама
    "Пролетариат", интернациональная социально-революционная партия (1882—1886) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Статьи для написания рефератов, курсовых работ, научные статьи, биографии, очерки, аннотации, описания. Статья "Пролетариат".
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 24.08.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере