unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (1869—)

    Утворана на з'ездзе ў Эйзенаху ў 1869 г. шляхам аб'яднання Саюза нямецкіх рабочых таварыстваў (заснаваны ў 1863 г.) з левымі элементамі ласальянскага Усеагульнага германскага рабочаго саюза (заснаваны ў 1863 г.) як Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Германіі (эйзенахцы). У 1875 г. на з'ездзе ў г. Гота ласальянцы аб'ядналіся с эйзенахцамі. Была створана адзіная партыя нямецкага рабочага класа, якая называлася да 1890 г. Сацыялістычнай рабочай партыяй, затым – Германскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. У 1878–1890 гг. дзейнічала нелегальна. З прыходам да ўлады нацыстаў СДПГ была ў 1933 г. забаронена. Пасля разгрому фашысцкай Германіі ў 2-й сусветнай вайне СДПГ зноў развярнула сваю дзейнасць. Ва ўсходняй частцы Германіі ў 1946 г. КПГ і СДПГ прынялі рашэнне аб аб'яднанні партый і утварэнні Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ). Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі Заходняй Германіі аб'ядналіся ў маі 1946 г. на з'ездзе ў Гановеры ў партыю, якая прыняла назву Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі. У працэсе дэмантажу камуністычнай сістэмы ў 1989 г. сацыял-дэмакраты аднавілі сваю ўласную партыю (SDP), якая затым, пасля аб'яднання краіны, увайшла ў СДПГ.

        Варыянты назвы
    Германская сацыял-дэмакратычная партыя
    Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Германіі (папярэдні загаловак)
    Сацыялістычная рабочая партыя (Германія) (папярэдні загаловак)
    СДПГ (Германія) (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Социал-демократическая партия Германии (1869—) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Socjaldemokratyczna Partia Wolnego Miasta Gdańska 1920-1936 / Marek Andrzejwski. ― Gdańsk, 1980. (1И//102888(039)
    Электронная версия Большой советской энциклопедии. Статья "Социал-демократическая партия Германии".
    Сайт: Википедия — свободная энциклопедия. Статья "Социал-демократическая партия Германии".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере