unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Самарканд, горад (Узбекістан)

    У 4–6 стст. да н. э. існаваў горад пад назвай Мараканда, сталіца дзяржавы Согд. У 329 да н. э. заваяваны войскамі Аляксандра Македонскага і уключаны ў яго дзяржаву. У 305 да н. э. заваяваны дзяржавай Селеўкідаў. У першыя стагоддзі н. э. – у Кушанскім царстве. У 6–7 стст. у Цюркскім і Заходне-Цюркскім каганатах. У 9–10 стст. – пад уладай дзяржавы Саманідаў. У 1220 г. разбураны войскам Чынгісхана. У канцы 14–15 стст. сталіца дзяржавы Тымурыдаў. З 1868 г. – у Расійскай імперыі, цэнтр Зераўшанскай акругі, з 1887 г. – Самаркандскай вобласці. З 1917 г. – у Туркестанскай АССР. У 1924–1930 гг. сталіца Узбекскай ССР, з 1938 г. – цэнтр Самаркандскай вобласці. З 1991 г. – у незалежным Узбекістане.
    Знаходзіцца на ўсходзе Узбекістана, у даліне ракі Зераўшан.

        Варыянтная форма назвы
    Samarqand, горад (узбекская мова)
    Мараканда, горад (папярэдні загаловак)
    Самарқанд, горад (узбекская мова)

        Гл. таксама
    Самарканд, город (Узбекистан) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 14 (2). — Москва, 2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере