unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дварэц, аграгарадок (Чашніцкі раён)

    Упамінаецца ў 18 ст. як вёска і аднайменны маёнтак у Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. у Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Полацкага намесніцтва. З 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. У 20 ст. аднайменныя сяло, вёска і фальварак у Гарадчэвіцкай воласці Лепельскага павета. З 1919 г. – у РСФСР. З 1923 г. – у Чашніцкай воласці Бачэйкаўскага павета. З 1924 г. – у БССР, з 20.06.1924 г. – у Віцебскім павеце, з 17.01.1924 г. – у Чашніцкім раёне Віцебскай акругі (да 1930 г.). З 20.08.1924 г. – вёска, цэнтр Дварэцкага сельсавета. У 1926 г. сёлы Дварэц 1 і Дварэц 2 . У 1930-я гг. зліліся ў адну вёску. З 1935 г. – у Лепельскай акрузе. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1962 г. – у Бешанковіцкім раёне. З 1963 г. у Цяпінскім сельсавеце. З 1965 г. зноў у Чашніцкім раёне. З 1980 г. – у Празямлянскім сельсавеце. З 05.03.2009 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Празямлянскім сельсавеце Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Дворец, агрогородок (Чашникский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 27.07.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 27.07.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере