unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мінскае гета. Яўрэйскі камітэт

    Яўрэйскі камітэт (юдэнрат) Мінска створаны ў пачатку ліпеня 1941 г., яго першым заданнем ад немцаў была арганізацыя перапісу яўрэяў для іх пераезду ў гета. Першым старшынёй быў прызначаны Ілля Мушкін. Забіты немцамі в пачатку 1942 г. Пасаду старшыні юдэнрата заняў бежанец з-пад Вільнюса Моше Іоффэ. У чэрвені-ліпені 1942 г. фашыстамі было прынята рашэнне ліквідаваць гета Мінска як месца пражывання жыхароў-яўрэяў. Гета было пераўтворана ў працоўны лагер, а інстытут юдэнрата быў заменены на так званае "праўленне" на чале з начальнікам "бюро па працаўладкаванню" Н. Эпштэйнам. Канчаткова мінскае гета ліквідавана ў кастрычніку 1943 г.

        Варыянты назвы
    Мінскі канцэнтрацыйны лагер. Яўрэйскі камітэт
    Юдэнрат Мінскага гета
    Яўрэйскі камітэт Мінскага гета

        Гл. таксама
    Минское гетто. Еврейский комитет (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Тукала, С. М. Яўрэйскі камітэт (юдэнрат) мінскага гета ў час нямецкай акупацыі // Труд, профсоюзы, общество. — 2007. — № 4. — С.104—108. (3Ок11572)
    http://www.jewniverse.ru/modules.php?name=News&file=article&sid=665

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере