unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Рымская імперыя

    З 27 г. да н. э. па 476 г., адзін з важнейшых перыядаў гісторыі Старажытнага Рыма, калі ён дасягнуў найбольшага росквіту. У 395 г. імперыя падзялілася на Заходнюю Рымскую і Усходнюю Рымскую, апошняя ператварылася ў самастойную дзяржаву – Візантыю. Падзенне Заходняй Рымскай імперыі адбылося ў 476 г., калі быў скінуты апошні імператар Ромул Аўгустул.
    У час свайго росквіту Рымская імперыя падпарадкавала ці аказвала свой уплыў на тэрыторыі ад Арменіі і Месапатаміі на ўсходзе да Іберыйскага паўвострава на захадзе і ад Рэйна, Дуная і Брытанскіх астравоў на поўначы да Егіпта і правінцый на Міжземнаморскім узбярэжжы Паўночнай Афрыкі на поўдні.

        Гл. таксама
    Римская империя (на іншай мове)
    Рым Старажытны (больш шырокае паняцце)
    Рымская рэспубліка (509—27 да н. э.) (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Рым Старажытны / В. І. Ханкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 500—503.
    Большой иллюстрированный энциклопедический словарь. — Москва, 2003.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере