unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Палеская нізіна (Усходне-Еўрапейская раўніна)

    Адна з 4 абласцей геамарфалагічнага раяніравання (тэрытарыяльна блізка адпавядае фізіка-геаграфічнай Палескай правінцыі). Займае плошчу каля 43,5 тыс. кв. км, працягнута з захаду на ўсход на 350–420 км, з поўначы на поўдзень на 60–240 км. Найбольшая вышыня – 221 м (Мазырская града); на Украіне – 316 м (Оўруцкі краж). Уключае падвобласці Беларускага Палесся і Украінскага Палесся.
    Знаходзіцца на поўдні Беларусі і поўначы Украіны; займае большую частку Брэсцкай, поўдзень Мінскай, крайні паўднёвы захад Магілёўскай, каля паловы Гомельскай абласцей Беларусі і паўночныя часткі Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай абласцей Украіны.

        Гл. таксама
    Палессе
    Полесская низменность (Восточно-Европейская равнина) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1992.
    Природа Беларуси : энциклопедия. В 3 т. Т. 1. Земля и недра. — Минск, 2009.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере