unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Плешчыцы, аграгарадок (Пінскі раён)

    Вядомы з 16 ст., сяло ў Пінскім старостве. З 1560-х гг. – у Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ, цэнтр староства. У 18 ст. ўласнасць Скірмунтаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. З 1796 г. – у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1921-1939 гг. – у складзе Польшчы, у Лемяшэвіцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са снежня 1939 г. – вёска ў Пінскім павеце Пінскай вобласці, са студзеня 1940 г. – у Пінскім раёне. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці. З 02.03.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Плешчыцкага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Плешчыцкі, аграгарадок
    Плішчычы, аграгарадок

        Гл. таксама
    Плещицы, агрогородок (Пинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Агрогородок "Плещицкий". ― Пинск, 2008.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 28.05.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере