unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Меч Лідскага замка", фестываль рыцарскіих баёў (2007 ; Ліда)

    Арганізаваны Лідскім райвыканкомам, ваенна-гістарычным клубам "Мінская унія "Меч і Воран" і Беларускім саюзам музычнных дзеячоў.
    Фестываль рыцарскіх баёў "Меч Лідскага замка" прайшоў у Лідзе 19-20 мая 2007 г. У ім прынялі ўдзел каля 40 рыцарскіх клубаў з Украіны, Расіі і Беларусі. Упершыню прайшлі конкурсы для конных рыцараў з традыцыйным выбіваннем з сядла, бугуртнымі спаборніцтвамі і інш. Былі арганізаваны выстаўкі: "Рыцарскі шацёр" (мэбля, посуд, вопратка, прадметы быту), "Сярэднявечная артылерыя", "Штурмавая тэхніка". Можна было азнаёміцца з рознымі сярэдневяковымі рамёствамі: арганізаваны паказ работы Гомійскай збройнай майстэрні 13 ст., ткацтва, вышыўка, ганчарства, пляценне з лазы, выраб лукаў, стрэлаў і г.д. Канцэртная праграма фестываля была прадстаўлена групамі, якія выконвалі старажытную музыку, — "Тутэйшая шляхта", "Стары Ольса" (Беларусь), Drоlls (Расія) і інш.

        Варыянты назвы
    Фестываль рыцарскіх баёў "Меч Лідскага замка" (2007 ; Ліда)

        Гл. таксама
    "Меч Лидского замка", фестиваль рыцарских боев (2007 ; Лида) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Суднік, С. Фэст рыцарскіх баёў у Лідзе 19-20 траўня 2007 г. // Лідскі Летапісец. - 2007. - № 2. - С.30-34. (3Ок8399)
    http://www.lida.by/index.php?module=news&id=265
    http://www.gs.by/index.php?option=com_content&task=archivecategory&id=0&year=2007&month=5&module=1&limit=9&limitstart=45

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере