unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Смольня", літаратурна-мемарыяльны комплекс (Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць)

    Смольня - літаратурна-мемарыяльны комплекс, былая сядзіба Міцкевічаў (родных Я. Коласа), якія жылі тут з 1910 г. Сюды паэт прыязджаў у 1911- 1914, 1940, 1947-1956 гг. На тэрыторыі сядзібы знаходзяцца дом, гаспадарчыя пабудовы, калодзеж, ліпы, пасаджаныя рукамі Я. Коласа. Уваходзіць у склад філіяла "Мікалаеўшчына" Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адкрыты ў 1967 г. Экспазіцыя складаецца з 2-х частак: літаратурнай і мемарыяльнай. У літаратурнай частцы змешчаны архіўныя дакументы, фатаграфіі, аўтабіяграфічныя матэрыялы, аўтографы твораў Я. Коласа, асабовыя рэчы і мэбля паэта пасляваеннай пары. У мемарыяльнай частцы - матэрыялы пра сустрэчу Я. Коласа і Я. Купалы, фатаграфіі, прадметы быту сям'і Міцкевічаў.

        Варыянты назвы
    Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (Мінск). Літаратурна-мемарыяльны комплекс "Смольня"
    Літаратурна-мемарыяльны комплекс "Смольня" (Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць)

        Гл. таксама
    Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (Мінск)
    Літаратурны музей Якуба Коласа (Мінск)
    "Смольня", литературно-мемориальный комплекс (Столбцовский район, Минская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Візітныя карткі мемарыяльных мясцін // Полымя – 2007. – № 11 – С.95 – 96. (3Ок1714)
    http://litmuseums.iatp.by/kolas/ru/branches.html

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере