unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мекленбург, гістарычная вобласць (Германія)

    Тэрыторыя Мекленбурга ў перыяд ранняга сярэдневякоўя была заселена плямёнамі палабскіх славян, якія ў 12 ст. ўвайшлі ў склад княства Ніклата. У барацьбе з нямецкімі феадаламі славяне Мекленбурга былі заваяваны саксонскім герцагам Генрыхам Львом і падпалі пад анямечанне; Мекленбург стаў княствам, якое васальна залежала ад саксонскага герцага, але захавала славянскую княжацкую дынастыю патомкаў Ніклата. З 1348 г. Мекленбург - самастойное герцагства (у складзе "Свяшчэннай Рымскай імперыі"). У 1621 г. тэрыторыя Мекленбурга падзелена на герцагствы Мекленбург-Шверын і Мекленбург-Гюстраў (з 1701 г. - Мекленбург-Стрэліц). У 1815 г. мекленбургскія герцагствы сталі вялікімі герцагствамі. У 1918 г. герцагствы скасаваны. З 1919 г. - землі Веймарскай рэспублікі. У час нацысцкай дыктатуры аб'яднаны ў адну зямлю (з 1934 г.) Адміністрацыйны цэнтр - г. Шверын. З 1990 г. ў аб'яднанай Германіі (зямля Мекленбург - Пярэдняя Памеранія).
    Знаходзіцца на паўночным усходзе Германіі.

        Гл. таксама
    Мекленбург, историческая область (Германия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. – Мн., 2000.
    http://slovari.yandex.ru/

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере