unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ош, горад (Кыргызстан)

    Вядомы з 9 ст. У 1220 г. захоплены ордамі Чынгіс-хана, увайшоў у склад Чагатайскага ўлуса. У 1340-я гг. стаў часткай Магалістана, а ў 1380-я гг. увайшоў у імперыю Цімура. У 15 ст. – у складзе Магулістана. У 1500 г. заваяваны ўзбекамі-шыбанідамі. У 1598 г. далучаны да Казахскага ханства. У 1723–1727 гг. захоплены джунгарскімі войскамі. У 1759 г. стаў часткай Какандскага ханства. У 1876 г. далучаны да Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ошскага павета Ферганскай вобласці. З 1918 г. – у складзе Туркестанскай АССР. З 1924 г. – у Кара-Кіргізскай АВ, з 1926 г. – у Кіргізскай ССР. З 1939 г. – цэнтр Ошскай вобласці. З 1991 г. – у незалежнай Кіргізіі.
    Знаходзіцца на поўдні Кыргызстана. Размешчаны на рацэ Ак-Бура.

        Гл. таксама
    Ош, город (Кыргызстан) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 12 (2). — Москва, 2014.
    Большой Российский энциклопедический словарь. — Москва, 2003.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 13.07.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере