СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Чырвоная Воля, аграгарадок (Лунінецкі раён) |
У 1626 г. – сяло маёнтка Лахва ў Навагрудскім павеце ВКЛ, уласнасць Зігмунта Радзівіла. Паводле інвентара 1743 г. – вёска і двор Воля. У 1764 г. – вёска Чырвоная Воля ў тым жа маёнтку. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. На пачатку 20 ст. – у Лахвенскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, у Лахвенскай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. З канца 1939 г. – у БССР, з кастрычніка 1940 г. – цэнтр Чырвонавольскага сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. Са студзеня 1954 г. – вёска таго ж раёна Брэсцкай вобласці, з ліпеня 1954 г. – у Вулькаўскім сельсавеце. З 08.08.2011 г. – аграгарадок.
Знаходзіцца ў Вулькаўскім сельсавеце Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гл. таксама
Красная Воля, агрогородок (Лунинецкий район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1980.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 19.05.2014.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |